Падчас ЧС па хакеі ў Беларусь можна будзе прыехаць без візы



Аляксандр Лукашэнка падпісаў сёння ўказ №10 „Аб падрыхтоўцы і правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай”, паведамляе БелТА.

Указам устанаўліваецца бязвізавы рэжым для ўдзельнікаў, арганізатараў спаборніцтваў і замежных турыстаў, бясплатны праезд у грамадскім транспарце для акрэдытаваных асоб і вызваленне ад платы за праезд па платных аўтамабільных дарогах. Дакументам урэгуляваны пытанні медыцынскага абслугоўвання ўдзельнікаў і гасцей спаборніцтваў, выкарыстання дзяржаўнай маёмасці, размяшчэння сацыяльнай рэкламы.

Чэмпіянат свету па хакеі ў 2021 годзе пройдзе ў Беларусі і Латвіі.