Палякі абыгралі латышоў
Мужчынская зборная Латвіі па футболе саступіла зборнай Польшчы з лікам 0:2 у кантрольным матчы ў Варшаве.
На сёмай хвіліне Пшэмыслаў Франкоўскі застаўся без нагляду і адправіў мяч у сетку – 1:0 на карысць зборнай Польшчы.
У другім тайме палякам спатрэбілася ўсяго дзве з паловай хвіліны, каб зрабіць лік 2:0 – пасля прастрэлу ў штрафной Левандоўскі галавой адправіў мяч у браму. Зборная Польшчы пакуль не прайшла ў фінальны турнір Чэмпіянату Еўропы, заняўшы трэцяе месца ў групе Е пасля Албаніі і Чэхіі. Наперадзе ў яе стыкавыя матчы за выхад на Еўра. Зборная Польшчы знаходзіцца на 31-м месцы ў рэйтынгу ФІФА, а зборная Латвіі – на 132-м месцы.
Юлія Гатоўка выйшла ў 1/4 фінала турніру ITФ
Беларуская тэнісістка Юлія Гатоўка (238-ы нумар рэйтынгу ВТА) выйшла ў 1/4 фіналу турніру ІТФ у італьянскім Артызеі з прызавым фондам 25 000 даляраў.
Юлія Гатоўка абыграла 578-ю ракетку планеты італьянку Анастасію Аббаньяту – 6:4, 6:4.
Менскае „Дынама” на выездзе згуляе з „Аўтамабілістам” у КХЛ
Хакеісты менскага „Дынама” сёння завершаць чарговую выязную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. Другім і заключным прыпынкам падначаленых Дзмітрыя Квартальнава стане Екацярынбург, дзе „зуброў” прыме мясцовы „Аўтамабіліст”. Зараз мінчане перажываюць адзін з самых няўдалых адрэзкаў у бягучым сезоне КХЛ – у каманды чатыры паразы запар. Горш было толькі ў перыяд з 6 па 20 верасня, калі „Дынама” прайграла пяць разоў запар. Серыя без набраных ачкоў стартавала яшчэ ў Менску, дзе „зубры” саступілі тройчы. Паўтары тыдні таму мінчане былі на Захадзе пятымі, сёння з 32 баламі ідуць у канферэнцыі восьмымі. У „Аўтамабіліста” справы апошнім часам ідуць лепш: за аналагічны адрэзак у чатыры матчы ўральцы зарабілі шэсць ачкоў, прайграўшы толькі суседу па турнірнай табліцы „Трактару” 2:4.
„Менск” згуляе з „Аўтадорам” у Адзінай лізе ВТБ
Баскетбалісты „Менска” правядуць свой 12-ы матч рэгулярнага чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ.
Падначаленыя Расціслава Вергуна на паркеце „Менск-Арэны” сустрэнуцца з саратаўскім „Аўтадорам”. Гульня пачнецца ў 19.30. Баскетбалісты „Менка” пакуль гуляюць вельмі няўдала, пацярпеўшы паразы ва ўсіх 11 згуляных матчах. Саратаўская каманда таксама не часта радуе сваіх заўзятараў – у яе актыве тры вікторыі ў 11 праведзеных паядынках.
Беларускае Радыё Рацыя