Памёр беларускі шахматыст Віктар Купрэйчык



22 траўня на 68-ым годзе жыцця памёр вядомы беларускі шахматыст, міжнародны гросмайстар Віктар Купрэйчык.

Віктар Купрэйчык нарадзіўся 3 ліпеня 1949 года ў Менску. Яшчэ школьнікам выканаў нарматыў майстра спорту. У 1970-ыя-80-ыя гады двойчы стаў чэмпіёнам БССР, у складзе студэнцкай зборнай Савецкага саюзу тройчы быў чэмпіёнам свету сярод студэнтаў, двойчы перамагаў на турнірах маладых майстроў СССР, займаў прызавыя месцы на шматлікіх міжнародных турнірах. У 1977 годзе здабыў тытул міжнароднага майстра, а яшчэ праз тры гады стаў гросмайстарам ФІДЭ. Пазней на зыходзе гульнёвай кар’еры Купрэйчык быў уключаны ў Залу міжнароднай шахматнай славы.

Віктар Купрэйчык стаў ведамы і дзякуючы сваёй прынцыповай грамадзянскай пазіцыі. У 1997 годзе ён быў адзіным з 168 сябраў Нацыянальнага алімпійскага камітэту, які прагаласаваў супраць абрання Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнтам НАК.

Апошнія гады Віктар Купрэйчык цяжка хварэў, але стараўся наведваць турніры і браў у іх удзел.

Беларускае Радыё Рацыя