Памёр беларускі трэнер Уладзімір Журавель



На 48-м годзе пасля цяжкай і працяглай хваробы памёр беларускі трэнер Уладзімір Журавель.

Апошняе месца працы  – Карагандзінскі „Шахцёр”. Журавель узначаліў казахстанскую каманду ў студзені 2018 года, аднак ужо ў ліпені пакінуў клуб. З тых часоў нікуды не ўладкоўваўся.

Да гэтага Журавель узначальваў берасцейскае „Дынама”, „Гомель”, менскае „Дынама” і салігорскі „Шахцёр”. З 2010 па 2013 гады чатыры разы запар браў з гарнякамі срэбра чэмпіянату Беларусі. У 2014-м паўтарыў поспех пяты раз – ужо з менскім „Дынама”. А ў 2017-м прывёз у Берасце Кубак Беларусі.

Большую частку гульнявой кар’еры Журавель правёў у менскім „Дынама”, з якім шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі, а таксама двойчы выйграваў Кубак Беларусі.

pressball.by