Памёр знакаміты беларускі футбаліст Сяргей Герасімец
На 56-м годзе жыцьця памёр знакаміты беларускі футбаліст Сяргей Герасімец, паведамляе Tribuna.
Па паходжанні Герасімец — украінец, ён нарадзіўся 13 кастрычніка 1965 году ў Кіеве, там жа і пачаў кар’еру. У 1989 годзе прыехаў у Менск выступаць за «Дынама», а ў выніку застаўся ў Беларусі і пачаў выступаць за зборную краіны.
У складзе зборнай Беларусі Сяргей Герасімец правёў 25 матчаў і забіў 7 галоў, самы знакаміты з якіх у браму зборнай Нідэрландаў у 1995 годзе. Гол Герасімца стаў адзіным у той сустрэчы і прынёс Беларусі адну з найяскравейшых перамог у яе гісторыі.
Фота: t.me/tribuna_by