Параза беларускіх гандбалістаў
Зборная Беларусі па гандболе прайграла Харватыі на чэмпіянаце свету ў Францыі з лікам 25:31. Беларусы доўгі час ішлі зусім побач з харватамі, маючы шанцы набраць ачкі, але пры ліку 22:23 выдалі няўдалы адрэзак, калі на працягу сямі хвілін не маглі трапіць у брамку суперніка. Больш шанцаў наблізіцца да сябе тытулаваныя падначаленыя Жэлька Бабіча ўжо не далі.
У сераду беларусы згуляюць з Нямеччынай, а ў пятніцу — з Вугоршчынай. Для выхаду ў плэй-оф нашай камандзе неабходна абавязкова набіраць ачкі ў адным з гэтых паядынкаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота sportnaviny.com