Парыж: Азаранка і Барці выйшлі ў 1/8-ю фіналу
На адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе ў матчы другога раўнду парнага разраду беларуска Вікторыя Азаранка і аўстралійка Эшлі Барці дамагліся перамогі. Яны ў трох партыях адолелі іншы інтэрнацыянальны дуэт – швайцарку Белінду Бенчыч і славачку Вікторыю Кужмаву – 4:6, 7:6 (8:6), 6:1.
Матч доўжыўся 2 гадзіны 2 хвіліны.
У 1/8-й фіналу „Ралан Гарос” Азаранка і Барці сустрэнуцца з кітайкай Чжан Шуай і аўстралійкай Самантай Стосур (гэтая пара пасеяна пятай).
Беларускае Радыё Рацыя
