Паштовыя маркі, прысвечаныя легендам беларускага спорту
14 гадоў таму
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне тры паштовыя маркі з серыі «Легенды беларускага спорту».
На марках прадстаўлены трохразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандр Мядзведзь (барацьба вольная), алімпійскі чэмпіён Рамуальд Клім (лёгкая атлетыка, кіданне молата), алімпійская чэмпіёнка Антаніна Кошаль (спартыўная гімнастыка).
Праект падрыхтаваны па матэрыялах з асабістых калекцый Аляксея Мядзведзя, Антаніны Кошаль, а таксама пры садзейнічанні Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Дызайн маркі ажыццявіла мастачка Алена Мядзведзь. Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».
Беларускае Радыё Рацыя