Патэнцыйныя супернікі БАТЭ



Вызначыліся патэнцыйныя супернікі футбольнага БАТЭ ў вырашальным раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў: славенскі “Марыбар”, польская “Легія”, славацкі “Слован”, шведскі “Мальмё” і дацкі “Ольбарг”. Варшаўская “Легія” пацвердзіла невыпадковасць разгрому “Селтыка” у першым матчы з лікам 4:1 і на неспрыяльнай хатняй арэне шатляндцаў перамагла 2:0. Па голе забілі Міхал Жыро і Міхал Кухарчык Аўстрыяцкі „Зальцбург”, дзякуючы дублю Хінтэрэгера прайшоў азербайджанскі „Карабах”. Футбалісты з гораду Моцарта перамаглі з патрэбным ім лікам – 2:0, раней прайграўшы першы матч 1:2. Румынскі „Сцяуа” зламаў супраціў казахскага „Актобэ” – 2:1 пасля нічыі ў першым матчы 2:2. Дацкі „Капенгаген” абыграў днепрапятроўскі „Днепр” з Украіны – 2:0. У першым матчы пераможцы не было 0:0. „Бешыкташ” абыграў „Феенорд” – 3:1 і прайшоў далей па турнірнай сетцы. Пецярбургскі „Зеніт” разграміў кіпрскі АЕЛ – 3: 0 і таксама выйшаў у раўнд плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. Славацкі „Слован” выйшаў у раўнд плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, пераадолеўшы супраціў малдаўскага „Шэрыфа”. У сябе дома „Слован” выйграў 2:1, а ў гасцях у Ціраспалі абараніў перавагу – 0:0. Дацкі “Ольбарг” таксама трапіў у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, абыграўшы ў гасцях заграбскае “Дынама” 2:0, у першым матчы былі мацней харваты з лікам 1:0. «Лудагорац» і «Партызан» у абедзвюх гульнях згулялі ўнічыю: і ў Балгарыі – 0:0, і ў Сербіі – 2: 2. «Лудагорац» выйшаў у наступны раўнд, дзякуючы двум мячам, забітым на выездзе. Стала ведама, што ў цяперашняй Лізе чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ зарабіў 2 мільёны 475 тысяч еўра. 175 тысяч еўра барысаўцы атрымалі за выхад у другі кваліфікацыйны раунд Лігі чэмпіёнаў, 200 тысяч еўра за выхад у трэці і 2 мільёны 100 тысяч – за выхад у плэй-оф кваліфікацыі. У разе выхаду ў групавы раунд Лігі чэмпіёнаў БАТЭ атрымае 8 мільёнаў 600 тысяч еўра. Групавы раунд Лігі Еўропы прынясе 1 мільён 300 тысяч еўра. У пятніцу адбудзецца лёсаванне 4-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў. Дакладна ведама, што БАТЭ, дзякуючы высокаму клубнаму рэйтынгу, апынуўся ў кошыку сеяных і не трапіць на “Зальцбург”, “Апаэль”, “Сцяуа”, “Лудагорац”. Беларускае Радыё Рацыя