Паўабаронца Грачыха, галкіпер Сіненка і абаронца Віліям сталі гульцамі менскага „Дынама”



Кантракт з менскім „Дынама” падпісалі трое футбалістаў: галкіпер Андрэй Сіненка, бразільскі абаронца Віліям, а таксама паўабаронца Дзяніс Грачыха. Віліям і Дзяніс прабудуць у размяшчэнні клуба да 30 чэрвеня 2022 года. Кантракт Андрэя Сіненкі разлічаны на два сезоны (да заканчэння 2023 года), паведамляе прэс-служба сталічнага клуба.

Уладзіслаў Калячонак набраў „+1” у матчы НХЛ „Арызоны” супраць „Сан-Хасэ”

У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ „Арызона” абыграла „Сан-Хасэ” з лікам 5:2. Беларускі абаронца пераможцаў Уладзіслаў Калячонак правёў на лёдзе 15 хвілін 37 секунд, ужыў адзін сілавы прыём, заблакаваў адзін кідок саперніка, здзейсніў адзін перахоп, зарабіў каэфіцыент карыснасці „+1”.

Матч жаночай ЛЧ „Барселона” — „Рэал” наведалі 91 553 гледачы

На матчы паміж жаночымі камандамі „Барселоны” і „Рэала” (5:2) у ЛЧ пабіты сусветны рэкорд. Чвэрцьфінальную гульню Лігі чэмпіёнаў на „Камп Ноў” наведалі 91 553 гледачы – ніколі ў гісторыі жаночага футбола такой наведвальнасці не фіксавалася. Папярэдні рэкорд быў устаноўлены ў Пасадзіне падчас фінальнага матча ЧС-1999 паміж ЗША і Кітаем. Тады на гульню прыйшлі 90185 чалавек.

Зборная Беларусі ўзнялася на 93-е месца

Зборная Беларусі ўзнялася на адзін радок і займае 93-е месца ў абноўленым рэйтынгу ФІФА, апублікаваным 31 сакавіка на афіцыйным сайце арганізацыі. Лідарам рэйтынгу стала зборная Бразіліі, следам за ёй – Бельгія. Трэцяе месца займае дзейны чэмпіён свету зборная Францыі. Таксама ў першую пяцёрку ўваходзіць Аргенціна і Англія.

Беларускае Радыё Рацыя