Паўфіналы Кубку Беларусі: футбол без галоў
Зусім невыніковымі выдаліся першыя паўфінальныя матчы футбольнага Кубку Беларусі. Берасцейскае „Дынама”, якое надзвычай удала пачало новы сезон, трымала экзамен у Салігорску. Госці здолелі вытрымаць націск салігорцаў і дамагліся прыймальнай нічыі – 0:0. Паўторны паяднак пройдзе ўжо ў Берасці, дзе Васілюк і кампанія пастараюцца выйграць і выйсці ў фінал.
Сустрэча зацятых супернікаў – барысаўскага БАТЭ і менскага „Дынама” таксама не парадавала гледачоў галамі. Прысутныя 5 420 чалавек так і не дачакаліся мяча ў сетцы. Вострых момантаў у сустрэчы было малавата. У выніку таксама 0:0. Паядынак у адказ пройдзе на менскім стадыёне „Трактар”.
Беларускае Радыё Радыё