Павел Няхайчык вернецца ў БАТЭ



Гульцам „Гомеля”, „Нафтана”, „Ліды”, „Оршы”, „Хіміка”, „Нёмана-Агра” прад’яўленыя абвінавачванні ў арганізацыі дамоўных матчаў

Следчы камітэт Беларусі завяршыў расследаванне справы аб арганізацыі дамоўных матчаў. У ходзе расследавання ўсталяваныя 28 эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці. Следчымі прад’яўленыя абвінавачванні па фактах перадачы незаконных узнагароджанняў футбалістам каманд „Нафтан”, „Ліда”, „Орша”, „Хімік”, „Нёман-Агра” і „Гомель” за забеспячэнне загадзя абумоўленых вынікаў шэрагу матчаў. Акрамя таго, асобам, абвінавачаным у подкупе спартоўцаў, інкрымінавалася перадача грошай валейбалістам каманды „Камунальнік-Магілёў” за забеспячэнне неабходнага выніку аднаго з матчаў чэмпіянату Беларусі па валейболе.

Аляксей Бага прэтэндуе на пасаду галоўнага трэнера „Судувы”

Былы галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Аляксей Бага можа ў бліжэйшы час ўзначаліць літоўскую „Судуву”, – паведамляе Football.by. Раней пасаду настаўніка „Судувы” пакінуў казахстанец Уладзімір Чабурын, пад кіраўніцтвам якога каманда выйгравала золата нацыянальнага чэмпіянату тры гады запар.

Павел Няхайчык вернецца ў БАТЭ

31-гадовы паўабаронца зборнай Беларусі Павел Няхайчык працягне кар’еру ў барысаўскім БАТЭ. Аб заключэнні кантракту можа быць абвешчана ў бліжэйшы час. Апошнім клубам Няхайчыка было берасцейскае „Дынама”. У сезоне-2019 Няхайчык ў складзе каманды з берагоў Буга стаў чэмпіёнам краіны. У 24 праведзеных паядынках вышэйшай лігі ён забіў 12 галоў і аддаў пяць выніковых пасоў. А беларускі хаўбек Раман Юзэпчук ​​працягнуў кантракт з берасцейскім „Дынама”. Новае пагадненне разлічана да ліпеня 2022 года, адзначае прэс-служба клуба.

Валейбалісты менскага МАПІДа выйгралі галоўны прыз турніру ў Латвіі

Валейбалісты мінскага МАПІДа выйгралі галоўны прыз міжнароднага турніру, які завяршыўся ў Латвіі. Акрамя беларускай каманды за перамогу ў турніры спрачаліся „Пскоў” (Расея), „Екабпілс Люшы”, „Даўгаўпілс Універсітэт” (абедзве – Латвія) і „УКБ Центрум” (Аўгустуў, Польшча). Варта адзначыць, што шэраг гульцоў МАПІДа адправіліся ў размяшчэнне моладзевай зборнай Беларусі (U-20). Беларуская каманда абыграла „Екабпілс Лушы” з лікам 3:1 (17:25, 25:20, 25:18, 25:22). Затым была вікторыя над сапернікамі з „Пскова” – 3:0 (25:14, 25:15, 25:14). А ў фінале беларусы абыгралі сапернікаў з „УКБ Центрум” – 3:0 (25:21, 25:17, 26:24) і сталі пераможцамі турніру.

Яўген Оксентюк набірае ачкі ў дзесяці матчах запар

Беларускі нападнік „Флінт Файрбёрдс” Яўген Аксянцюк рэалізаваў большасць на 13-й хвіліне сустрэчы з „Уіндзар Спітфайрс” і, хоць яго каманда ў выніку саступіла 2:5, быў прызнаны трэцяй зоркай матчу. У трэцім перыядзе Аксянцюк зрабіў галявую перадачу. Сустрэчу Яўген завяршыў з шасцю кідкамі, двзюма хвілінамі штрафу і паказчыкам карыснасці -1. Усяго ў Аксенцюка 36 (15+21) ачкоў у 28 матчах Хакейнай лігі Антарыа. Форвард не сыходзіць з лёду без набраных ачкоў дзесяць гульняў запар.