Паўлючэнка ўключаны ў сімвалічную зборную лепшых гульцоў чэмпіянату Польшчы
Беларускі брамнік „Тэрмалікі” Павел Паўлючэнка ўключаны ў сімвалічную зборную лепшых гульцоў 26-га тура чэмпіянату Польшчы. У матчы з „Гурнікам” (1:1) беларус зрабіў дзесяць сэйваў і прапусціў адзін гол. Паўлючэнка другі раз за шэсць тураў трапіў у сімвалічную зборную: раней ён прызнаваўся найлепшым брамнікам 24-га тура чэмпіянату Польшчы.
Беларус Сяргей Бандарэнка падпісаў кантракт з „Кайсарам” з казахстанскага Д2
Беларускі хаўбек Сяргей Бандарэнка заключыў кантракт з „Кайсарам” з другога дывізіёна чэмпіянату Казахстана. Пра гэта паведамляе прэс – служба клуба. У мінулым сезоне Бандарэнка выступаў за „Смаргонь” у вышэйшай лізе. У 24 матчах паўабаронца забіў гол і аддаў два галявыя пасы.
Неманья Міліч выйшаў на трэцяе месца сярод бамбардзіраў – легіянераў БАТЭ
БАТЭ на выездзе перамог мазырскую „Славію” ў матчы 1-га тура чэмпіянату краіны – 3:0. Неманья Міліч, які забіў у новым сезоне (з улікам Кубка і Суперкубка Беларусі) ужо 3 галы, давёў іх лік у афіцыйных паядынках БАТЭ да 20 і выйшаў на трэцяе месца сярод бамбардзіраў — легіянераў клуба. Наперадзе яго Рэнан Брэсан – 55 мячоў і Мірка Іваніч – 33.
Лаўтара Марцінес прапусціць матчы зборнай Аргенціны з-за каранавіруса
Лаўтара Марцінес заразіўся каранавірусам. Нападнік „Інтэра” здаў станоўчы тэст перад паездкай у зборную Аргенціны на матчы адбору ЧС-2022. Пра гэта паведамляе сайт „Інтэра”. Футбаліст будзе прытрымлівацца працэдур, прадугледжаных санітарным пратаколам. Аргентынцы згуляюць з Венесуэлай і Эквадорам 26 і 30 сакавіка адпаведна.
„МЮ” не цікавіцца Тухелем
«Манчэстэр Юнайтэд» не збіраецца запрашаць Томаса Тухеля на пасаду галоўнага трэнера. Як паведамляюць крыніцы Sky Sports, манкуніянцы хочуць дыстанцыявацца ад чутак аб магчымым запрашэнні немца, які ўзначальвае „Чэлсі”. Цяпер разглядаюцца толькі чатыры варыянты: Маўрысіо Пачэціна з «ПСЖ», Эрык тэн Хаг з «Аякса», Луіс Энрыке са зборнай Іспаніі і Хулен Лапетэгі з «Севільі». І малаверагодна, што з кімсьці з іх удасца дамовіцца да канца месяца.
Федэрацыя плавання Нарвегіі можа байкатаваць ЧС-2022 па водных відах спорту ў выпадку допуску расіян і беларусаў
Нарвежская федэрацыя плавання можа байкатаваць чэмпіянат свету па водных відах спорту 2022 года, калі Міжнародная федэрацыя плавання (FINA) дапусціць да ўдзелу расійскіх і беларускіх спартоўцаў. Пра гэта заявіў кіраўнік Нарвежскай федэрацыі плавання Ката Братбак. Раней пра планаваны байкот у выпадку допуску расійскіх і беларускіх спартоўцаў аб’явіла Швейцарыя. Чэмпіянат свету па водных відах спорту пройдзе ў Будапешце з 18 чэрвеня па 3 ліпеня.
Беларускае Радыё Рацыя