Павел Развадоўскі ўмацаваў пазіцыі лепшага бамбардзіра чэмпіянату Казахстана



У матчы чэмпіянату Казахстана па хакею „Іртыш” у авертайме адолеў „Алматы” — 4:3. На другой хвіліне матчу сваю 23-ю шайбу ў рэгулярным сезоне закінуў беларускі нападнік Павел Развадоўскі. Закінуўшы 23 шайбы і аддаўшы 31 выніковую перадачу, ён займае першае месца ў спісе бамбардзіраў чэмпіянату Казахстана.

У Магілёве можа з’явіцца крыты каток

Сёлета ў Магілёве можа з’явіцца крыты каток, які будзе працаваць круглы год. Пра гэта паведамляе mycity.by. Размясціць каток плануецца ў парку ў Падніколье. Акрамя катка з асвятленнем будуць выдаваць напракат канькі і вастрыць іх. Праект прадугледжвае добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі.

Чэмпіянат Беларусі-2020 адкрыецца 19 сакавіка матчам „Энергетык” -БДУ – БАТЭ

Сталі вядомыя дата і час матчаў першага тура чэмпіянату Беларусі-2020 па футболе. Турнір у вышэйшай лізе адкрыецца ў чацвер, 19 сакавіка ў сталіцы матчам паміж менскім „Энергетыкам” -БДУ і барысаўскім БАТЭ. Шэты матч пачнецца ў 17.00. У гэты ж дзень, толькі праз дзве гадзіны пачнецца сустрэча салігорскага «Шахцёра» з жодзінскім «Тарпеда»-БелАЗ.

Леанід Ковель падпісаў кантракт з „Белшынай”

Нападнік Леанід Ковель падпісаў кантракт з бабруйскай „Белшынай”. Тэрмін дзеяння пагаднення разлічаны на адзін год. У сезоне-2019 Ковель зрабіў 3 асісты ў 23 матчах чэмпіянату Беларусі ў складзе „Менска”, адзначае by.tribuna.com.

Матч „Інтэр” – „Лудагорац” пройдзе без гледачоў з-за каронавіруса

Матч у адказ 1/16 фіналу Лігі Еўропы „Інтэр” – „Лудагорац” пройдзе без гледачоў, паведамляецца на афіцыйным сайце балгарскай каманды. Прычына звязана з успышкай каронавіруса ў Італіі. Раней з-за распаўсюду віруса ў краіне былі адмененыя тры матчы 25-га тура серыі „А”, а таксама больш за 40 сустрэч у іншых лігах краіны. На дадзены момант у Італіі зафіксавана 229 выпадкаў захворвання каранавірусам.

Матч 1/16 фіналу Лігі Еўропы „Інтэр” – „Лудагорац” адбудзецца 27 лютага на стадыёне „Сан-Сіра» у Мілане.

Беларускае Радыё Рацыя