Павел Савіцкі пераходзіць з “Нёмана” ў “Ягелонію”
Услед за латышскім легіянерам гарадзенскага футбольнага клуба «Нёман» Ігарам Тарасавым у беластоцкую «Ягелонію» можа паследаваць і зорка гарадзенскага футбола Павел Савіцкі.
Такую магчымасць напярэдадні не выключыў галоўны трэнер «Ягелоніі» Міхал Пробеж.
– Якраз гэта і абмяркоўваецца зараз. Беларускія клубы мы ведаем. Так, у мінулым годзе размаўлялі з клубам “Дынама-Менск” у справе працы. Былі блізкія да таго, каб дамовіцца. У прынцыпе, ведаем гэты рынак, сочым за футбалістамі.
Сёння гэтая інфармацыя пацвердзілася. Як паведамляе выданне «Прессбол», Павел Савіцкі падпіша з беластоцкім клубам арэндны кантракт у аўторак, 2 снежня. Што тычыцца Ягора Зубовіча, які мае кантрактныя забавязанні перад польскім клубам, „Ягелонія” не супраць, каб форвард працягнуў кар’еру ў „Нёмане”. Аднак паспяховаму вырашэнню справы можа перашкодзіць фінансавае пытанне.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: goals.by (1), Антона Разумоўскага (2)