Павел Савіцкі працягнуў кантракт з „Нёманам”
Беларускі паўабаронца Павел Савіцкі працягнуў кантракт з гародзенскім „Нёманам„. Пагадненне разлічана да канца сезона-2016, паведамляе афіцыйны сайт клуба.
У мінулым сезоне Савіцкі правёў 13 матчаў у чэмпіянаце Беларусі і забіў пяць мячоў. За няпоўныя пяць сезонаў выступу ў Вышэйшай Лізе, Савіцкі правёў на полі больш за 10 000 хвілін, што адпавядае 85% гульнявога часу «Нёмана» у гэтых матчах.
