Павел Савіцкі развітаўся з „Ягелоніяй”
Павел Савіцкі так і не змог замацавацца ў беластоцкай „Ягелоніі”. Арэндны кантракт футбаліста па дамове бакоў ужо не дзейнічае. У бліжэйшыя дні Савіцкі вяртаецца ў Гародню, дзе працягне гуляць да канца года.
Паўабаронца трапіў у Беласток на падставе арэнднай дамовы з „Нёманам” у снежні мінулага года. У складзе „жоўта-чырвоных” ён дэбютаваў у матчы з „Каронай” Кельцы. У першым складзе „Ягелоніі” Павел Савіцкі ў выніку згуляў толькі пяць матчаў.
Беларускае Радыё Рацыя