Павел Сядзько: Ранавата мне, напэўна, у БАТЭ
Паўабаронца берасцейскага «Дынама» Павел Сядзько распавёў пра цікавасць з боку БАТЭ.
„Ну так, чуў, чытаў у прэсе і інтэрнэце пра цікавасць БАТЭ. Але, ведаеце, скажу шчыра: я пакуль сам не хачу нікуды сыходзіць. Ранавата мне, напэўна. Ды і навошта, калі дынамаўскія трэнеры мне давяраюць і чакаюць аддачы? Кар’ера толькі пачынаецца. Трэба дапамагчы роднаму клубу”, – сказаў Сядзько „Прэсболу„.