Павел Знавец: Вось Расея – гэта ганьба…



Выступленне беларусаў на чэмпіянаце свету па хакеі ў Чэхіі, які днямі закончыўся, ацэньвае вядомы палітык і спартовы заўзятар Павел Знавец.

На сусветным першынстве беларусы другі год запар занялі 7-е месца, але Аляксандр Лукашэнка назваў пройгрышы зборнай Беларусі расейцам (0:7) і канадцам (0:9) “ганьбай” і “бяздарнай гульнёй”.

Павел Знавец: Я думаю, не варта нават гэтыя паражэнні называць ганьбай, бо сёння Расея і Канада па ўсіх паказчках і хакейнай гісторыі стаяць нашмат вышэй за Беларусь. Гэтак жа, як Канада за Расею. У Канадзе могуць скласці, можа быць, дзесяць каманд, якія выйграюць любую зборную. Таму якая тут ганьба? Пройгрыш 1:6 расейцаў у фінале – вось гэта па-сапраўднаму ганьба. Бо гэта фінал! Хоць у Расеі больш умоў, чым у Беларусі, для развіцця хакея і інфраструктур, нягледзячы на ўсе тыя лядовыя палацы, што набудаваны ў нас, і якія высмоктваюць бюджэт.

РР: Многія адзначаюць, што ў цэлым беларусы згулялі на чэмпіянаце прыстойна. Можа быць, якраз пабудаваныя лядовыя палацы і даюць свой плён?

Павел Знавец: Палацы тут абсалютна ні пры чым. Новы амерыканскі трэнер беларускай каманды здолеў зламаць у ігракоў псіхалогію “зараней аўтсайдараў”. Хакеісты знайшлі сабе добрыя клубы, выступаюць у не самай слабай Кантынентальнай хакейнай лізе. Яны там шліфуюць сваё майстэрства, а не ў беларускіх лядовых палацах. Я памятаю, што ў гады СССР менскае хакейнае “Дынама” на сваёй арэне згуляла ўнічыю з непераможным ЦСКА. І нічога – абыйшліся без палацаў. Так што гэта не паказчык.

Павел Знавец: Сёння многія абмяркоўваюць паводзіны расейскіх хакеістаў, якія падчас узнагароджання не сталі слухаць канадскі гімн і пакінулі лядовую пляцоўку.

РР: Гэта на самай справе не лезе ні ў якія рамкі прыстойнасці і сведчыць аб пысе і ганарыстасці расейскіх хакеістаў, якія не паважаюць нікога. Гэта датычыцца не толькі хакеістаў, але і расейскіх турыстаў, і Расеі ўвогуле. Яблык ад яблыні недалёка падае.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота ria.ru