Пекін: Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал!



У матчы трэцяга круга тэніснага турніру ў Пекіне Арына Сабаленка сустракалася з францужанкай Каралін Гарсія, 4-й ракеткай свету. Для выяўлення пераможцы спатрэбілася тры партыі. У выніку вікторыі радавалася беларуска.

У першым сеце ў беларускі не ішла гульня на сваёй падачы. Робячы ад пачатку брэйкі (лік быў 2:2), Сабаленка толькі пры крытычным ліку 2:5, калі ў суперніцы быў сет-бол, пачала даганяць Гарсію. Ёй удалося параўняць лік 5:5, аднак наступныя два геймы выйграла ўсё ж францужанка – у выніку 7:5 у першай партыі на яе карысць.

У другім сеце беларуска працягнула чараду нязмушаных памылак і адпусціла суперніцу, здавалася б, на недасягальную дыстанцыю – зноў 2:5 па геймах. Гарсія выйшла падаваць на матч, але Сабаленка не зламалася, зрабіла брэйк, а далей павяла ўраганны наступ. У выніку 6:6 і справа дайшла да тай-брэйку. На ім спачатку зноў наперадзе была Гарсія – 3:1. Аднак, і ў гэтай сітуацыі беларуска пераламала няўдалую хаду матчу і ў выніку ўзяла ўкарочаны гейм 7:3.

Пасля гэтага Каралін Гарсія „зламалася” і псіхалагічна і фізічна. У трэцяй партыі Сабаленка стала граміць францужанку – 2:0, 4:0 і ўрэшце ажно 6:0 (!).

У чвэрцьфінале Арына Сабаленка сустрэнецца з кітайкай Цян Ван (34-й ракеткай свету). Кітайская тэнісістка ў трэцім крузе перамагла чэшку Караліну Плішкаву – 6:4, 6:4. 

Беларускае Радыё Рацыя