Перамога беластоцкай „Ягелоніі”
Беластоцкая „Ягелонія” дзякуючы голу Матэуша Махая ўжо на 12-й хвіліне гульні змагла выйграць першы матч у рамках другога адборавага раўнда Лігі Еўропы супраць партугальскага клуба „Рыу Авэ”.
Партугальцы перад матчам лічыліся фаварытамі сустрэчы, але матч праходзіў пасля праліўнога дажджу, які ўскладніў тэхнічным партугальцам спробы адыграцца. Адзначае трэнер гасцей Жоао Гомеш.
– Матч быў вельмі складаны, але вельмі добра згуляны. Супернікі часцей мелі мяч.
У сваю чаргу трэнер „Ягелоніі” Ірэніуш Мамрот пашкадаваў, што больш галоў стрэліць не ўдалося, і ў Партугалію яго каманда паляціць, маючы мінімальную перамогу на хатнім стадыёне.
– Была вельмі цяжкая сустрэча. Мы мусілі добра папрацаваць у гэтым матчы, каб мець мяч і ў выніку перамагчы.
На матч у Беластоку прыйшло падтрымаць сваю каманду амаль 14 тысяч заўзятараў. Гульня ў адказ пройдзе ў партугальскім Віла ду Кондэ праз тыдзень, 2 жніўня.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтара