Пераправерка допінг-пробы Ірыны Кулешы дала станоўчы вынік
Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі апублікавала новыя вынікі пераправеркі допінг пробаў з Гульняў 2012 года ў Лондане. Станоўчы вынік на анаболікі дала проба бронзавай алімпійскай медалісткі у катэгорыі да 75 кг Ірыны Кулешы.
Акрамя беларускі, у апублікавана спісе яшчэ 10 прозвішчаў: Наталля Забалотная (Расея, серабро ў вазе да 75 кг), Святлана Царукаева (Расея, серабро ў вазе да 63 кг), Аляксандр Іваноў (Расея, серабро ў вазе да 94 кг), Андрэй Дземанаў (Расея, 4-е месца ў вазе да 94 кг), Інцігам Заіра (Азербайджан, 6-е месца ў вазе да 94 кг), Рауль Цыракідзе (Грузія, 9-е месца ў вазе да 85 кг), Алмаз Уцешаў (Казахстан, да 94 кг), КаСібель Сімсек (Турцыя, 4-е месца ў вазе да 63 кг), Рыпсіме Хуршудзян (Арменія, бронза ў вазе звыш 75 кг), Крысціна Ёва (Малдова, бронза ў вазе да 53 кг).
Раней выканкам ІВФ вынес пастанову аб дыскваліфікацыі зборных Расеі, Казахстана і Беларусі ў выпадку трох і больш станоўчых проб з Гульняў у Пекіне і Лондане. На рахунку беларусаў было тры праколы Лондана – у Марыны Шкерманковай, Дзіны Сазанавец і Яўгена Жарнасека. Парушэнне Кулешы стала чацвёртым.