Першая перамога, але мала надзеі
Беларускія гандбалісты святкавалі першую перамогу на чэмпіянаце свету ў Катары. У матчы чацвёртага тура папярэдняй групы А падначаленыя Юрыя Шаўцова ўпэўнена перайгралі сапернікаў з Чылі з лікам 34:23. Ужо ў першым тайме беларускія гандбалісты далі зразумець, што не маюць намер саступаць ініцыятыву чылійцам, і сышлі на перапынак з перавагай у 3 галы. У другой палове сустрэчы беларусы яшчэ больш павялічылі сваю перавагу, павялічыўшы разрыў да 11 мячоў. Лепшымі ў складзе пераможцаў сталі Сяргей Рутэнка і Барыс Пухоўскі, якія закінулі па 8 мячоў. Да сённяшняй вікторыі зборная Беларусі пацярпела 3 паразы запар: ад чэмпіёнаў свету іспанцаў, славенцаў і бразільцаў. У пятым туры 23 студзеня Беларусь згуляе з Катарам. Шанцаў выйсці ў наступны раўнд, нават у разе вікторыі над катарцамі, вельмі мала.
Беларускае Радыё Рацыя
