Першы медаль беларусаў на Еўрапейскіх гульнях у Баку



daurov-2015-1Беларусы атрымалі першы медаль на Еўрапейскіх гульнях у Баку на турніры па грэка-рымскай барацьбе. Беларускі барэц Саслан Даураў заваяваў сярэбраны медаль — ён удала выступіў у катэгорыі да 59-ці кілаграмаў. Гэта першая ўзнагарода зборнай Беларусі на гэтых спаборніцтвах.

Прыгадаем, што ў складзе зборнай Беларусі ў Азербайджане выступае 151 спартовец, а ўсяго ў першых Еўрапейскіх гульнях прымуць удзел болей за 6 тысяч атлетаў з 50-ці краін Старога Свету. На спаборніцтвах разыгрываюцца 253 камплекты медалёў у 20-ці відах спорту, 16 з якіх – алімпійскія, паведамляе euroradio.fm.

Фота sport.tut.by