Плакаты, шэсце і футбол



Панядзелкавым вечарам у Берасці адбылася акцыя салідарнасці з гульцамі НФК «Крумкачы» Сяргеем Казекам і Паўлам Расолькам. Спартоўцаў 30 жніўня ў Менску затрымалі сілавікі, калі тыя вярталіся з трэніроўкі.

Па інфармацыі згаданага клуба, адвезлі іх у Ленінскі РАУС Менска ў тым ліку каб правесці следчыя дзеянні ў межах крымінальнай справы, але наступным днём ужо адпусцілі. Нягледзечы на тое, што хлопцаў выпусцілі, берасцейская грамадскасць адрэагавала мерапрыемствам у іх падтрымку:

 – Мы прынялі да ведама, дзякуй.

– Радыё і тэлебачанне «шалясціць» пра тое, што здарылася 30 жніўня. Я ўпэўнена, што яны не вінаватыя. Я ўпэўнена, што гэта хлусня, якая ідзе ўжо не адзін год. Жыхары Берасця даўно гавораць пра тое, што хочам жыць у той Беларусі, якую паказваюць па тэлебачанні, а не ў рэальным жыцці. Таму я за праўду.

Акцыя пачалася са збору каля будынку БЦАР па футболе што па вуліцы Высокай. Людзі прыйшлі з плакатамі, партрэтамі гульцоў і абмяркоўвалі згаданую сітуацыю. Былі заўважныя і бел-чырвона-белыя сцягі. Потым удзельнікі шэсцем рушылі па вуліцы Піянерскай і Маскоўскай у бок ГЦ «Карона». З першых крокаў іх суправаджалі два таніраваных бусы з людзьмі ў чорных балаклавах і адзін легкавік. Пазней далучыўся да пільнавання і міліцэйскі УАЗ «Патрыёт». Дэманстранты спыніліся на паркоўцы ля ГЦ «Карона», дзе пагулялі з футбольным мячом, пасля чаго разышліся. Затрыманняў і спробаў разгону прысутныя там журналісты не назіралі. «У акцыі прынялі ўдзел 98 чалавек», – паведаміў Аляксей Важнік, колішні спецыяліст па працы з заўзятарамі НФК «Крумкачы».

Беларускае Радыё Рацыя