Польшча захавала шанцы на футбольным Еўра



Праграму дня на футбольным Еўра завяршаў паядынак групы Е. У Севільі позна ўвечары сустракаліся дружыны Іспаніі і Польшчы.

Магчымая параза ў гэтым паядынку дакладна пакідала „бялэ-чэрвоных” па-за плэй-оф, незалежна ад выніку апошняй сустрэчы.

Іспанцы адкрылі лік у першым тайме – вызначыўся лідар іх атакі Альвара Марата, які даслаў мяч у сетку аднаклубніка па „Ювентусе” Войцэха Шчэнснага. Падалося, што быў афсайд, але бязлітасны VAR пацвердзіў легітымнасць голу.

Польшча адыгралася ў другім тайме – у сваім фірмовым стылі гол аформіў Роберт Левандоўскі. Вельмі хутка пасля гэтага іспанцы атрымалі права на 11-мятровы, аднак Марэна трапіў у штангу, а Марата няздарна згуляў на дабіванні.

Далей больш атакавала „фурыя роха”, але палякі гераічна баранілі сваю браму. У выніку нічыя – 1:1.

Іспанія-Польшча – 1:1 (А. Марата, 25; Р. Левандоўскі, 54).

Становішча ў групе пасля двух тураў такое: 1. Швецыя – 4 ачкі, 2. Славакія – 3, 3. Іспанія – 2, 4. Польшча – 1.

У апошнім туры сустрэнуцца Іспанія-Славакія і Швецыя-Польшча, усе захавалі шанцы на выхад у наступную стадыю.

Беларускае Радыё Рацыя