Польская „Зялёна-Гура” пакінула Адзіную лігу ВТБ



„Зялёна-Гура” прыняла рашэнне выйсці са складу ўдзельнікаў Адзінай лігі ВТБ. Адпаведны ліст ад польскага клуба быў атрыманы лігай сёння, 29 сакавіка.

Пра гэта паведамляе сайт лігі. Усе вынікі матчаў сезона-2021/22 з удзелам „Зялёна-Гуры” ануляваны. Раней склад удзельнікаў Лігі ВТБ пакінуў эстонскі „Калеў”.

Аляксандра Сасновіч прайграла Беліндзе Бенчыч у 1/8 фіналу турніру ў Маямі

Беларуска Аляксандра Сасновіч (60-ы нумар сусветнага рэйтынгу) пацярпела паразу ў 1/8 фіналу турніру катэгорыі ВТА-1000 у амерыканскім Маямі з прызавым фондам 8 мільёнаў 300 тысячы даляраў. У бітве за выхад у чвэрцьфінал яна ўступіла ў дзвюх партыях швейцарцы Беліндзе Бенчыч – 2:6, 3:6. Гульня працягвалася 1 гадзіну 18 хвілін. Сасновіч выканала адзін эйс (супраць чатырох у Бенчыч), дапусціла чатыры падвойныя памылкі (дзве ў Бенчыч), выйграла тры з васьмі брэйк-пойнтаў (тры з пяці ў Бенчыч).

„Шахцёр” і „Будаўнік” разыграюць золата

У мужчынскім чэмпіянаце па велайболе вызначыліся фіналісты. Золата разыграюць сталічны „Будаўнік” і салігорскі „Шахцёр”. „Будаўнік” перамог з лікам 3:0 гомельскую «Энергію». Лік у серыі 3:0. Таксама салігарчане не сталі зацягваць серыю і абышліся мінімальнай колькасцю матчаў для выхаду ў фінал. Яны выігралі ўсе тры гульні ў супрацьстаянні з «Легіёнам» Абухава. Апошнюю з лікам 3:0 па партыях.

З асноўнага складу зборнай Беларусі на чэмпіянаце Расеі выступяць Сола, Лешчанка, Лазоўскі і Лабастаў

Стаў вядомы склад беларускай зборнай, які выступіць на адкрытым чэмпіянаце Расіі па біялоне ў Цюмені. Спіс апублікавала прэс-служба БФБ. У жанчын выступяць: Ганна Сола, Ірына Лешчанка, Дар’я Кудаева, Юлія Кавалеўская і Адэліна Сабітава. У мужчын: Дзмітрый Лазоўскі, Мікіта Лабастаў, Аляксандр Кошын, Ілля Аўсеенка, Сцяпан Данілаў і Іван Тулацін. Спаборніцтвы пройдуць з 30 сакавіка па 3 красавіка.

„Баварыя” можа купіць Нкунку ў „Лейпцыга” за 70 мільёнаў еўра на замену Гнабры

„Баварыя” можа набыць лепшага бамбардзіра „РБ Лейпцыг” Крыстафера Нкунку. Мюнхенскі клуб разглядае варыянт з запрашэннем француза з-за складанасцяў у перамовах з Сержам Гнабры аб новым кантракце.
Галоўны трэнер „Баварыі” Юльян Нагельсман спадзяецца, што клуб дамовіцца з Гнабры, але і пра Нкунку, з якім яны два гады разам працавалі ў „Лейпцыгу”, ён таксама высокага меркавання. Трансфер француза ацэньваюць у 70 мільёнаў эўра. Столькі „Баварыя” зможа заплаціць, толькі калі прадасць Гнабры прыкладна за такую ж суму.
Серж хацеў бы застацца ў Мюнхене, але з-за яго фінансавых патрабаванняў падпісаць новы кантракт не ўдаецца. 26-гадовы вінгер хоча зарабляць больш за 15 млн еўра ў год, як Лерой Сане і Кінгслі Коман.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя