Поспех Алены Амялюсік



У іспанскім горадзе Понферадзе на чэмпіянаце свету па шашэйных велагонках беларуска Алена Амялюсік стала бронзавай прызёркай у складзе каманды “AstanaBePink”. У першым відзе праграмы першынства ўдзельнічаюць не нацыянальныя зборныя, а клубныя прафесійныя калектывы. У кожным клубе ўдзельнічаюць па 6 чалавек, а залік ідзе па першых пяці.

Дыстанцыю 36,15 км сярод жанчын  хутчэй усіх праехала каманда “Specialized” – яе час 43.33. Адну хвіліну 17 секунд саступілі ім прадстаўніцы каманды “Арыкі”. Трэці вынік з пройгрышам 2 хвіліны 19 секунд паказала кампанія“AstanaBePink”. Наша Алена Амялюсік ёсць лідаркай і капітанам гэтай каманды. Беларуска ўжо 7 разоў перамагала сёлета на розных шашэйных гонках.

Галоўнай сенсацыяй стартавай гонкі стала тое, што суперзорная каманда “Раба Ліў” увогуле не трапіла на п’едэстал, яе ўдзельніцы трапілі ў сур’ёзны завал на апошніх кіламетрах.

Беларускае Радыё Рацыя