Поспех Аліны Талай
Беларуская бягуння Аліна Талай заняла 2-е месца на 12-м этапе Сусветнага выкліку па лёгкай атлетыцы па бегу на 100 м з бар’ерамі, які адбыўся ў харвацкай сталіцы Заграбе. У сваёй профільнай дысцыпліне мацнейшая беларуская лёгкаатлетка з групы спрынту фінішавала з вынікам 12,98 секунды. Пераможца – амерыканка Ніа Алі – паказала час на 6 сотых лепшы. Беларускае Радыё Рацыя
