Поспех „Гараднічанкі”
Гандбольная “Гараднічанка” у першай кваліфікацыйнай сустрэчы жаночага Кубку выкліку на хатняй арэне ўпэўнена адолела турэцкі “Ізмір” – 36:23 (18:9). Найбольш выніковымі ў гаспадыняў пляцоўкі спорткомплексу “Вікторыя” сталі Наталля Коціна – 12 закінутых мячоў і Юлія Булава – 6 галоў.
Паядынак у адказ пройдзе ў Турцыі 23 лістапада.
Беларускае Радыё Рацыя