Прадстаўніцы Беларусі не выйшлі ў фінал лыжнага спрынту



 
Жаночая зборная Беларусі па лыжных гонках не выйшла ў фінал камандавага спрынта. Юлія Ціханава і Паліна Сераносава паказалі 16-ы вынік дня. У вырашальную стадыю кваліфікаваліся 10 каманд. Усяго статавала 21 зборная.

У фінале камандавага спрынту выступяць дружыны Нарвегіі, Швайцарыі, Швецыі, ЗША, Фінляндыі, Славеніі, Нямеччыны Польшчы, Францыі і каманда алімпійскіх атлетаў з Расеі. Беларускае Радыё Рацыя