Прайшло лёсаванне 1/4 фіналу Кубка Беларусі па футболе



У Доме футбола адбылося лёсаванне 1/4 фіналу Кубка Беларусі. БАТЭ згуляе з „Тарпеда”-БелАЗ, „Дынама” Менск пазмагаецца з „Гомелем”, „Нёман” сустрэнецца з магілёўскім „Дняпром” з другога дывізіёна, а Віцебск згуляе з берасцейскім „Дынама”. Матчы пройдуць вясной 2022 года.

Зборная Беларусі ў лістападзе згуляе ў Менску з камандай Іарданіі

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе правядзе міжнародны таварыскі матч супраць каманды Іарданіі. Гульня адбудзецца на стадыёне „Дынама” ў Менску 16 лістапада ў 20.00 па беларускім часе. Каманды ўжо сустракаліся – 21 сакавіка 2013 года ў таварыскай сустрэчы, якая праходзіла ў Іарданіі, супернік мінімальна перамог з лікам 1:0.

Дзмітрый Корабаў змешчаны „Спартаком” у спіс адмоваў

Маскоўскі „Спартак” змясціў Дзмітрыя Корабава ў спіс адмоў. Беларус папоўніў шэрагі „чырвона-белых” у цяперашняе міжсезонне ў выніку абмену з „Салаватам Юлаевым”. Ён не правёў за „Спартак” ні аднаго афіцыйнага матчу. У мінулым хакейным годзе Корабаў згуляў за Уфімскую каманду ў 35 матчах, на яго рахунку 7 (0+7) ачкоў, адзначае афіцыйны сайт ФХБ.

Ірына Шымановіч разграміла 193-ракетку свету на турніры ў Польшчы

Беларуска Ірына Шымановіч (415-ы нумар рэйтынгу ВТА) выйшла ў 1/2 фіналу турніру ў польскім Радоме з прызавым фондам 25 000 даляраў. Наша суайчынніца ў рамках 1/4 фіналу перамагла прадстаўніцу Венгрыі Раку Яні (193 ВТА) – 6:1, 6:1.

Абвешчаныя прэтэндэнты на званне найлепшага футбаліста Лігі Еўропы

УЕФА на сваім сайце назваў прэтэндэнтаў на званне найлепшага футбаліста па выніках Лігі Еўропы сезона-2020/21. У шорт-ліст увайшлі нападнік „Манчэстар Юнайтэд” Эдзінсан Кавані і паўабаронца каманды Бруна Фэрнандэш, а таксама форвард «Вільярэала» Херарда Марэна. Марэна стаў лепшым бамбардзірам розыгрышу, забіўшы сем мячоў, аддаўшы пяць галявых перадач, а „Вільярэал” стаў пераможцам еўракубка. Бруна Фэрнандэш другі раз запар увайшоў у тройку прэтэндэнтаў на ўзнагароду. „МЮ” дайшоў да фіналу, і вялікая заслуга ў гэтым належыць Кавані. Уругваец забіваў гол ці аддаваў выніковую перадачу кожную 41 хвіліну.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: liderfm.by