Прайшло лёсаванне паўфіналаў еўракубкаў
У швайцарскім Ньёне прайшло лёсаванне паўфінальнай стадыі абодвух еўрапейскіх футбольных кубкаў.
У Лізе чэмпіёнаў вызначыліся такія пары: „Барселона” сустрэнецца з мюнхенскай „Баварыяй”, а турынскі „Ювентус” – з мадрыдскім „Рэалам”.
Матчы пройдуць 5 і 6 траўня ў Барселоне і Турыне, а пасля 12 і 13 траўня ў Мюнхене і Мадрыдзе. Фінал прыме Берлін 6 чэрвеня.
У Лізе Еўропы выпалі наступныя двубоі: днепрапятроўскі „Дніпро” пазмагаецца з „Напалі”, а „Севілья” з фларэнційскай „Фіярэнцінай”.
Тут спатканні адбудуцца 7 траўня ў Неапалі і Севільі, а 14-га траўня – у Фларэнцыі і хутчэй усяго Кіеве. Фінал гэтага турніру пройдзе на „Нацыянальным” стадыёне ў Варшаве 27 траўня
Беларускае Радыё Рацыя