Прэзідэнт „Меца”: „Крывец мяне расчараваў”
Прэзідэнт «Меца» Бернар Серын заявіў аб тым, што беларускі паўабаронца Сяргей Крывец пакіне клуб у бліжэйшае трансфернае акно.
«Асабіста мяне Крывец расчараваў. Ён вельмі таленавіты футбаліст. У яго добрае бачанне поля і апошні пас. Аднак свой узровень ён дэманстраваў толькі месяц. Затым ён стаміўся, таму што ў яго не было адпачынку пасля пераходу да нас з БАТЭ. Мы далі яму адпачыць і ён страціў форму і выпаў з гульнявога рытму.
Мы выстаўлялі яго летам на трансфер з іншымі некалькімі футбалістамі. Крывец можа пакінуць «Метц» зімой, калі нам паступіць выгаднае прапанова», – заявіў Серын.
