Прэзідэнт Польшчы ўзнагародзіў Роберта Левандоўскага



Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўзнагародзіў Роберта Левандоўскага Камандорскім крыжам Ордэна адраджэння Польшчы. Цырымонія прайшла ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве.

Футбаліста адзначылі  за выдатныя спартыўныя дасягненні. Роберт Левандоўскі – адзіны паляк у гісторыі, які атрымаў узнагароды ФІФА і УЕФА як „Футбаліст года”.

У гэтым сезоне Бундэслігі 32-гадовы паляк забіў 35 галоў і лідзіруе ў класіфікацыі нападнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Jakub Szymczuk