Пяст готовы канкураваць з БАТЭ



Галоўны трэнер польскага „Пяста” Вальдэмар Фарналiк падзяліўся чаканнямі напярэдадні супрацьстаяння з БАТЭ ў адборы Лігі чэмпіёнаў. – Нялёгка выйсці на ўзровень супернікаў, у якіх сезон у разгары. Тым не менш зрабілі ўсё, каб падысці да супрацьстаяння ў аптымальнай форме. На ўсе пытанні адкажа гульня, але, лічу, мы гатовыя канкураваць з БАТЭ. Успамінаў матчы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, у якіх БАТЭ гуляў з „Чэлсі” або „Арсеналам”. Шмат ведаю аб гэтай камандзе, але апошнія назіраннi iх сустрэч далі яшчэ больш ведаў пра апанентаў. У наш клуб прыйшло некалькі новых гульцоў, але магу сказаць, што ў першых матчах сезона вялікіх змяненняў у складзе не будзе, – прыводзіць словы трэнера dziennikzachodni.pl. Першы матч дуэлі ў рамках першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў пройдзе 10 ліпеня на „Барысаў-Арэне”, матч у адказ – 17 ліпеня ў Глівіцэ.

Шахцёр узмацняе атаку

Атакуючы паўабаронца Аздрэн Лулаку стаў гульцом салігорскага „Шахцёра”. Кантракт з футбалістам разлічаны да канца 2020 года, – перадае сайт „жоўта-чорных”. У пачатку прафесійнай кар’еры футбалiст гуляў за каманды італьянскіх мінорных ліг. У 2012 годзе перайшоў у румынскi клуб „Газ-Метан”, у складзе якога з 16 галамі стаў лепшым бамбардзірам вышэйшага дывізіёна ў сезоне-2016/17. Пасля гэтага перабраўся ў „Астану”, з якой заваяваў золата чэмпіянату Казахстана. У гэтай краіне Аздрэн таксама выступаў за „Табол”. Перад пераходам у „Шахцёр” гуляў за румынскую „Астру”. Мае на сваім рахунку шэсць матчаў за нацыянальную зборную Албаніі.

Капітан „Нёмана” афіцыйна завяршыў кар’еру

Беларускі абаронца Андрэй Коршунаў афіцыйна абвясціў аб завяршэнні кар’еры. На момант прыняцця рашэння ў актыве Коршунава роўна 900 афіцыйных матчаў у чэмпіянатах Беларусі, а з улікам іншых турніраў за больш чым 21 год у прафесійным хакеі абаронца найграў больш за тысячу, – перадае hockey.by. Нараджэнец Гародні правёў у форме роднага клуба ў агульнай складанасці 17 сезонаў. Таксама выступаў у чэмпіянаце Беларусі за „Керамін”, „Берасце” і „Металург” з кароткімі адлучкамi ў „Хімвалакно” і „Юнацтва”, выклікаўся ў размяшчэнне менскага „Дынама” часоў КХЛ. У форме „зуброў” згуляу два матчы. Пяціразовы чэмпіён краіны (2008, 2013, 2014, 2017, 2018), трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі (2014, 2016, 2018), пераможца Кантынентальнага кубка (2015) ды юніёрскага чэмпіянату свету ў дывізіёне IA (2001).

Беларускае Радыё Рацыя