Пяць з пяці!
Баскетбалісты моладзевай зборнай Беларусі працягваюць пераможнае шэсце на чэмпіянаце Еўропы ў дывізіёне “В”, які праходзіць у баснійскім Сараеве. У сваім пятым паядынку беларусы святкавалі пятую вікторыю запар, узяўшы верх над камандай Аўстрыі – 78:63. Самым выніковым у складзе каманды стаў Яўген Белянкоў, які набраў 12 ачкоў. Падначаленым Георгія Кандрусевіча і Аляксандра Барысава на папярэднім этапе спаборніцтваў засталося правесці яшчэ адзін паядынак – заўтра супраць аднагодкаў з Украіны. Менавіта ў іх вочнай сустрэчы вызначыцца, хто фінішуе першым, а хто другім у гэтай групе.
Беларускае Радыё Рацыя
