„Ралан Гарос”: Сабаленка і Азаранка выбылі з турніру



30 траўня беларускія прадстаўніцы правялі матчы другога круга тэніснага адкрытага чэмпіяната Францыі. На жаль, дзень выдаўся для іх сумным. 

Арына Сабаленка зноў расчаравала сваіх прыхільнікаў. У сустрэчы з не сама магутнай прадстаўницай ЗША Амандай Анісімавай (51-ы нумар рэйтынгу) 1-я ракетка Беларусі і 11-я свету не прадэманстравала сваіх лепшых якасцяў. У выніку бясслаўная параза ў двух сетах – 4:6, 2:6. Заўважым, што лік асабістых сустрэч стаў 2-0 на карысць амерыканкі.

Зусім па іншаму праходзіў паядынак Вікторыі Азаранкі з першай ракеткай свету Наомі Осакай. Беларуска бліскуча пачала матч і на пачатку проста граміла грозную суперніцу. Аднак спакваля Осака знаходзіла сваю гульню. У выцніку Азаранка выйграла першы сэт з лікам 6:4.

Другая партыя мела зусім іншы характар. У роўным змаганні майнейшымі нервы былі ў маладой японкі, якая вырвала перамогу ў другой партыі – 7:5.

На трэцюю партыў ў Азаранкі ўжо забракла сілы, яна саступіла – 3:6. Застаецца панаракаць толькі на няўдалае лёсаванне і такі ранні выхад на першую ракетку свету.

Беларускае Радыё Рацыя