Расею могуць не пусціць на Алімпіяду і пазбавіць правядзення Еўра-2020
Ужо ў пачатку снежня міжнародныя структуры могуць нанесці сур’ёзны ўдар па расейскім спорце. Як паведамляе выданне Inside the Games, якое актыўна сочыць за развіццём сітуацыі з допінгам у Расеі на працягу апошніх гадоў, спартоўцаў пад расейскім сцягам могуць не пусціць на Гульні (у лепшым выпадку, яны будуць прадстаўлены ў Токіо ў нейтральным статусе).
9 снежня выканкам WADA разгледзіць на пасяджэнні тэму Расеі. Практычна на 100% расейцы страцяць ліцэнзію, што прывядзе да недапушчэнні да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах атлетаў з Расеі. Акрамя гэтага, Расеі могуць забараніць праводзіць буйныя спартовыя спаборніцтвы, у прыватнасці, чэмпіянат Еўропы па футболе 2020 года.