Расею зноў прапануюць адхіліць ад Алімпіяды



Адхіліць Расею ад міжнародных спаборніцтваў на чатыры гады рэкамендуе камітэт па адпаведнасці Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA), – піша «Новая газета».

Канчатковае рашэнне плануецца прыняць на пасяджэнні WADA у Парыжы 9 снежня. У выпадку станоўчага рашэння на Алімпіядзе ў Токіа ў 2020 годзе расейскія спартоўцы будуць вымушаныя другую Алімпіяду запар выступаць пад нейтральнымі сцягамі і без гімна.

Камітэт WADA рэкамендаваў усім падпісантам свайго зводу правілаў ужыць аналагічныя меры. У пералік гэтых арганізацый уваходзіць, напрыклад, Міжнародная федэрацыя футбола (FIFA).

Калі FIFA пагодзіцца з рэкамендацыяй, Расею могуць зняць з чэмпіянату свету 2022 года. Акрамя таго Расеі на чатыры гады забароняць прымаць міжнародныя гульні і нават падаваць заяўкі на іх правядзенне.

Камітэт WADA заяўляе, што расейскае антыдопінгавае агенцтва не адпавядае міжнародным стандартам.

Беларускае Радыё Рацыя