Рашэнне аб удзеле беларусаў у Алімпіядзе-2024 не будзе прынята восенню
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) не прыме рашэння пра ўдзел атлетаў з Беларусі і Расеі ў Алімпіядзе-2024 у Парыжы на сесіі ў кастрычніку. Паведаміў журналістам кіраўнік арганізацыі Томас Бах.
Раней у камітэце заяўлялі, што беларускія і расейскія алімпійскія камітэты не атрымаюць запрашэнняў на гульні ў раней вызначаную дату — 26 ліпеня. Адзначалася, што канчатковае рашэнне гэтага пытання можа быць прынята ў кастрычніку на сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэту. Бах звярнуў увагу на тое, што рашэнне будзе залежаць ад развіцця сітуацыі.
Алімпіяда ў Парыжы павінна прайсці з 26 ліпеня па 11 жніўня наступнага года. Паралімпійскія гульні — з 28 жніўня па 8 верасня. Цалкам верагодна, што расейцаў і беларусаў дапусцяць да гульняў у нейтральным статусе.
Як стала вядома ва Украіне часткова дазволілі спартоўцам выступаць у спаборніцтвах з беларусамі і расейцамі.
Цяпер забарона датычыць толькі тых спаборніцтвах, дзе расейцы і беларусы выступаюць «пад сваім нацыянальным сцягам, выкарыстоўваюць нацыянальную сімволіку або дзеяньнямі ці выказваннямі выказваюць прыналежнасць да Расеі ці Беларусі».