Рэгбі: Берасцейская каманда супраць беластоцкай
У Тэрэспалі прайшла адкрытая трэніроўка берасцейскай каманды па рэгбі “Унія”. На яе запрасілі жыхароў горада, каб пазнаёміць з гэтым відам спорту. Каментуе суарганізатар мерапрыемства, прадстаўнік Гарадскога дома культуры Лукаш Пагажэльскі:
– Прыехаў да нас сябар майго сябра Кірыл Маслякоў і прапанаваў, каб яго каманда з Берасця «Унія» прыехала ў Цярэспаль. Запрашаем усіх аматараў рэгбі 24 чэрвеня на 14:00 на гарадскі стадыён, дзе пройдзе таварыскі матч беларускай каманды «Унія Берасце» з польскай «Rugby Białystok».
Беларускія рэгбісты жадаюць стварыць філію па рэгбі з назвай «Унія Тэрэспаль». «Пабачым, ці атрымаецца заахвоціць такой ідэяй мясцовых, якія будуць глядзець гэты матч», – зазначыў Лукаш Пагажэльскі.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Тэрэспаль