Рэйтынг: самыя беларускамоўныя футбольныя клубы
Афіцыйнае закрыццё футбольнага сезону адбудзецца ў Менску 11 снежня, а самыя беларускамоўныя футбольныя клубы ёсць магчымасць назваць ужо сёння.
Штогод такі рэйтынг складае каардынатар грамадзянскай кампаніі “Справаводства па-беларуску” Ігар Случак:
– Першае месца знялі “тарпедаўцы” з Менску. Яны набралі 45 ачкоў з 60-ці магчымых. На другім месцы “Дынама” (Менск) з 30-цю ачкамі. На трэцім – “Гомель” з 28-ю. Затым “Белшына” (25), “Тарпеда-БелАЗ” (23), “Нёман” (20). І сёмае месца ў “Крумкачоў” (17).
Трэба адзначыць, што у параўнанні з мінулагоднім рэйтынгам значны прарыў у выкарыстанні беларускай мовы зрабіў клуб “Дынама” (Менск) – летась у менскіх дынамаўцаў было толькі 11 ачкоў і 7-е выніковае месца. Цяпер яны атрымалі 30 ачкоў і занялі 2-е месца.
Лідар беларускага футболу клуб „БАТЭ” (Барысаў) у гэтым рэйтынгу займае толькі 10-е месца з 7-ю ачкамі.
Як вызначаюцца ачкі пры складанні гэтага рэйтынгу можна паглядзець тут.
Беларускае Радыё Рацыя