Рэкорд Аліны Талай
Беларуска Аліна Талай эфектна выйграла дыстанцыю 60 метраў з бар’ерамі на лёгкаатлетычным турніры ў сталіцы Аўстрыі Вене. Пры тым яна ўсталявала ня толькі асабісты рэкорд, але і паказала лепшы вынік свету ў бягучым сезоне – 7,88 сек. Другой на фінішы ў Вене была немка Стэфанія Бендрат – 8.26, бронзу заваявала чэшка Караліна Хлавата – 8,54.
Беларускае Радыё Рацыя
