Рэкордная колькасць удзельнікаў зімовых Гульняў чакаецца ў Пхёнчхане
На Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане чакаюць 2943 спартсмены з 92 краін, што з’яўляецца самай вялікай колькасцю атлетаў у гісторыі зімовых Алімпійскіх гульняў. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву, якую зрабіў на брыфінгу намеснік дырэктара Офіса па нацыянальнай бяспецы Нам Гван Пхё.
Нам Гван Пхё таксама праінфармаваў, што 26 высокіх гасцей з 21 краіны наведаюць Рэспубліку Карэя ў час Алімпіяды. У дзень адкрыцця прэзідэнт Мун Чжэ Ін запланаваў агульны прыём для замежных лідараў, а пазней правядзе з 14 з іх асобныя сустрэчы. Паводле слоў супрацоўніка адміністрацыі, ЗША будзе прадстаўляць віцэ-прэзідэнт Майкл Пенс, Японію – прэм’ер-міністр Сіндза Абэ, КНР – член пастаяннага камітэта Палітбюро Камуністычнай партыі Кітая Хань Чжэн, ФРГ – прэзідэнт Франк-Вальтэр Штайнмаер. Акрамя таго, Рэспубліку Карэя наведае генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.
Раней рэкорд зімовых Алімпіяд быў устаноўлены ў ходзе Алімпіяды-2014 у Сочы – 2800 спартсменаў з 88 краін свету.
У Пхёнчхане ўпершыню будуць уключаны ў праграму Алімпійскіх гульняў спаборніцтвы па снаўбордзе ў катэгорыі біг-эйр, мас-старт у канькабежным спорце, камандныя саборніцтвы ў гарналыжным спорце і дабл-мікст у кёрлінгу. Усяго будзе разыграна 102 камплекты медалёў, што таксама з’яўляецца рэкордам.