Рэванш менскага „Дынама” у Омску
У чарговым матчы рэгулярнага першынства КХЛ менскае „Дынама” сустракалася ў Омску з мясцовым „Авангардам”, адным з лідараў Усходняй канферэнцыі. Папярэднія выезды ў гэты расейскі горад прыносілі „зубрам” фіяска – 2:7 і 1:8. На гэты раз дынамаўцы ўзялі рэванш, хоць і з сціплым лікам – 1:0.
Адзіная шайба ў сустрэчы была закінута ў канцы першага перыяду, калі менчукі гулялі ў большасці. Выніковы кідок здзейсніў Аляксандр Паўловіч на 18-й хвіліне.
Пасля 42 гульняў менскае „Дынама” набрала 73 ачкі і ўзнялося на 4-е месца Заходняй канферэнцыі КХЛ.
Беларускае Радыё Рацыя