Роджэр Федэрэр трыумфальна перамог на Ўімблдоне
Швайцарскі тэнісіст Роджэр Федэрэр, для якога гэты фінал адзіночнага тэніснага турніру стаў 11-ым у кар’еры на кортах Англіі, трыумфальна выйграў свой чарговы тытул – ажно 8-ы на Ўімблдоне (!). Гэта сусветны рэкод, ніхто дагэтуль не выйграваў столькі разоў адкрыты чэмпіянат Вялікабрытаніі.
Да гэтага Федэрэр не сустракаўся з прадстаўніком Харватыі Марынам Чылічам у фіналах Grand Slem. Памятная яго параза ў паўфінале USA Open. Зараз былая першая ракетка свету адыграўся напоўніцу.
Змаганне ў фінале назіралася толькі ў першым сеце, які выйграў швайцарац 6:3. У другім сеце ў Чыліча выявіліся праблемы са здароўем і ён быў змушаны браць медыцынскі тайм-аўт. У выніку Федэрэр выйграў партыю разгромна 6:1.
Стала ясна, што трэцяя партыя стане фармальнасцю. Чыліч змагаўся з апошніх сілаў, але зыход усяго фіналу стаў зразумелым заўчасна. З другога матч-болу эйсам Федэрэр бліскуча завяршыў сет і сустрэчу – 6:4.
Такім чынам Федэрэр выйграў гэты турнір, не саступіўшы аніводнаму суперніку аніводнага сету(!). Раней такое ўдавалася толькі легендарнаму шведу Б’ёрну Боргу. На шляху да тыумфу чэмпіён выйграў у ўкраінца Аляксандра Далгаполава, серба Душана Лаявіча, прадстаўніка Нямеччыны Мішы Зверава, балгарына Грыгора Дзімітрава, канадца Мілаша Раоніча, чэха Томаша Бердыха і ўрэшце ў харвата басняцкага паходжання Марына Чыліча.
Беларускае Радыё Рацыя