Роўна год таму Марадона наведаў Берасце



16 ліпеня 2018 году ў Берасце прыляцеў аргентынскі футбаліст Дыега Марадона. Тады, чэмпіёна свету і лепшага футбаліста ХХ стагоддзя па выніках галасавання на афіцыйным сайце ФІФА, запрасілі ў якасці ганаровага прэзідэнта клуба „Дынама Берасце”.

Той прыезд Марадоны быў першым і пакуль апошнім:

– Я ўсяго толькі хачу трэніраваць. Гэта лепшае з маёй футбольнай кар’еры і ад майго досведу, які атрымаў на чэмпіянатах свету. Мне вельмі падабаецца як падыходзяць да пытанняў людзі, якія прыехалі рабіць мне прапанову. Я ім сказаў, што менавіта гэтага я і чакаў. І прыехаў у Беларусь. У мяне было тры прапанову. І я выбраў гэтую.

Пасля прэс-канферэнцыі ў гатэлі „Эрмітаж” Марадона наведаў матч чэмпіяната Беларусі па футболе паміж берасцейскім „Дынама” і салігроскім „Шахцёрам”. У Берасці футбаліст прабыў усяго дзень, а праз некаторы час паляцеў назад у Аргентыну. З тых часоў у Беларусі Марадона больш не з’яўляўся.

Яўген Скрабец, Беларускае Радыё Рацыя