„Рух” падпісаў трохгадовы кантракт з Арцёмам Міраеўскім
21-гадовы паўабаронца Арцём Міраеўскі працягне кар’еру ў ФК „Рух”. Кантракт разлічаны на тры гады.
У сезоне-2020 экс-футбаліст менскага „Дынама” правёў 26 матчаў за дзяржынскі „Арсенал” (Д2), забіў 6 галоў і аддаў 10 галявых перадач, – паведамляе телеграм-канал берасцейскага клуба.
Заўзятары назвалі Габі Кікі найлепшым абаронцам берасцейскага „Дынама” ў сезоне-2020
Абаронца Габі Кікі прызнаны заўзятарамі найлепшым абаронцам берасцейскага „Дынама” ў мінулым сезоне. За яго прагаласавалі 38 адсоткаў карыстальнікаў. У чэмпіянаце Беларусі-2020 камерунец правёў 23 матчы, у якіх адзначыўся трыма галамі. У пасіве Кікі 5 жоўтых картак і два выдаленні.
Выканкам БФБ зацвердзіў трэнераў баскетбольных зборных Беларусі
Выканаўчы камітэт Беларускай федэрацыі баскетбола зацвердзіў настаўнікаў моладзевых зборных Беларусі розных узростаў. Галоўным трэнерам жаночай моладзевай каманды (U-20) будзе настаўнік берасцейскага клуба „Вікторыя” Надзея Камянец. Каманду дзяўчат да 18 гадоў узначаліў сербскі спецыяліст Златан Прэшыч, які з’яўляецца асістэнтам Наталлі Трафімавай ў менскім „Гарызонце”.
Максім Сушко можа пакінуць менскае „Дынама” і з’ехаць за акіян
Спецыяліст па спартовай селекцыі менскага „Дынама” Андрэй Парфімовіч паведаміў, што нападнік Максім Сушко можа пакінуць клуб ўслед за Ягорам Шаранговічам. Хакеіст арандаваны „зубрамі” у „Філадэльфіі”.
Карым Бензема прызнаны найлепшым гульцом сезона ў чэмпіянаце Іспаніі
Нападаючы мадрыдскага „Рэала” Карым Бензема прызнаны лепшым гульцом сезона ў чэмпіянаце Іспаніі па версіі газеты „Marca”. У мінулым сезоне французскі форвард прыняў удзел у 37 матчах у рамках „Прымеры”, у якіх забіў 21 гол і зрабіў 8 выніковых перадач. Цікава, што з 2009 года лепшымі гульцамі сезона прызнаваліся толькі нападнік Ліянэль Месі і форвард Крышціяну Раналду.
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: rukh.by