Румас прыняў адстаўку Кандрацьева



У Доме футбола адбылася сустрэча старшыні Асацыяцыі „Беларуская федэрацыя футбола” Сяргея Румаса з галоўным трэнерам нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі Георгіем Кандрацьевым. Па выніках размовы было прынята рашэнне пра датэрміновае скасаванне кантракту, які дзейнічаў па пагадненні бакоў. Сяргей Румас падзякаваў ГеоргіюКандрацьеву за праведзеную працу і выказаў шкадаванне, што не ўдалося дасягнуць пастаўленых мэтаў.

Беларускае Радыё Рацыя